Беларусь і Кітай абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця ў Мінску прадстаўніцтва "Эксімбанка" — найбуйнейшага кітайскага банка. Пытанне абмяркоўвалася 7 лістапада ў Пекіне падчас сустрэчы віцэ-прэм`ера Беларусі Анатоля Тозіка са старшынёй праўлення "Эксімбанка" Лі Жогу.
Як зазначыў Тозік, "Эксімбанк" даўно і плённа супрацоўнічае з Беларуссю, крэдытуючы многія сумесныя праекты, і гэта аказвае істотны ўплыў на дынаміку эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Віцэ-прэм`ер пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў "вялікім прыходзе Кітая ў Беларусь". Тозік нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка неаднаразова запрашаў кітайскі бізнес больш актыўна асвойваць беларускі рынак, які з`яўляецца добрай пляцоўкай для працы на еўрапейскай прасторы.
Віцэ-прэм`ер таксама зазначыў, што ў Беларусі паспяхова працуюць каля 30 буйных кітайскіх кампаній. "І ніхто з іх не расчараваны сваёй дзейнасцю ў нашай краіне", — сцвярджае ён.
Тозік дадаў, што крэдытнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і КНР ахоплівае розныя сферы. У ліку найбольш перспектыўных галінаў узаемадзеяння ён назваў станкабудаванне і машынабудаванне.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы калійных угнаенняў.
Лі Жогу пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні крэдытнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва і адкрыцці ў Мінску прадстаўніцтва "Эксімбанка", перадае БелТА.
Бакі ўзгаднілі ўмовы фінансавання праекта ў межах выдзеленага Беларусі ў верасні гэтага года ўрадам Кітая льготнага крэдыту ў 1 млрд. долараў ЗША. Крэдыт быў выдзелены ў верасні гэтага года падчас візіту ў Мінск старшыні Пастаяннага камітэта Усёкітайскага сходу народных прадстаўнікоў КНР У Банга.
Паводле слоў Тозіка, беларускі бок мае намер накіраваць гэтыя грошы на рэалізацыю чатырох буйных інфраструктурных праектаў. "Мы вызначыліся па тых праектах, якія будуць фінансавацца ў межах гэтага крэдыту, і прапаноўваем накіраваць сродкі на стварэнне ў Беларусі нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі, узвядзенне высакавольтных ліній для АЭС, будаўніцтва аўтамабільнай дарогі, мадэрнізацыю нацыянальнага аэрапорта Мінск", — сказаў віцэ-прэм`ер.
Ён таксама паведаміў аб гатоўнасці да падпісання пагаднення па крэдытаванні "Эксімбанкам" беларуска-кітайскіх праектаў у агульным аб`ёме 3 млрд. долараў.
Тозік падкрэсліў, што дзякуючы раней выдадзеным кітайскім ільготным крэдытам у Беларусі рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты. Напрыклад, сказаў ён, паспяхова завершаны праекты па стварэнні трэцяга аператара мабільнай сувязі і мадэрнізацыі Мінскай ЦЭЦ-2.
Першы экспартны крэдыт у 234 млн. долараў "Эксімбанк" выдзеліў Беларусі ў 2006 годзе для фінансавання праекта ЗАТ "БеСТ".
У 2008—2009 гадах былі выдзелены крэдыты на 30 млн. долараў для мадэрнізацыі цэментнай галіны.
У 2010 годзе былі падпісаны крэдытныя пагадненні аб выдзяленні фінансавання па праектах пастаўкі грузавых электравозаў, электрыфікацыі чыгункі, рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М5, будаўніцтва цэлюлознага і содавага заводаў.
Беларуская дэлегацыя на чале з Тозікам знаходзіцца з візітам у Пекіне 7—9 лістапада. Як паведаміў на мінулым тыдні прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, асноўнай мэтай візіту з`яўляецца ўдзел у 12-м пасяджэнні беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Апрача таго, па выніках візіту плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў аб буйных інвестпраектах.
БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/365/10421
Текущая дата: 16.11.2024