План выратавання Еўропы павінен быць канчаткова аформлены, агучаны і запушчаны ў дзеянне 26 кастрычніка ў Бруселі на аб`яднаным саміце ЕС і зоны еўра.
Еўрапейскія лідары ўжо прапанавалі краінам, якія развіваюцца, уключаючы Бразілію і Кітай, правесці скупку аблігацый праблемных краін еўразоны дзеля паніжэння іх даходнасці і паслаблення ціску на Іспанію і Італію, паведамляе агенцтва Reuters. Кітай ужо пагадзіўся інвеставаць у Еўрапейскі фонд фінансавай стабільнасці, паведамляе Agence France Presse. Памер будучых укладанняў КНР у "фонд выратавання еўразоны" і ўмовы інвеставання не раскрываюцца. Пра гатоўнасць інвеставаць у фонд фінансавай стабільнасці раней заявіла Нарвегія. А вось Бразілія заклікала еўрапейскія ўлады самастойна вырашаць свае фінансавыя праблемы. Міністр фінансаў краіны Гвідо Мантэга заявіў, што Бразілія не мае намеру купляць даўгі праблемных краін еўразоны.
Еўрапейскія лідары падышлі да вырашальнага саміта ЕС у сераду без відавочнага прагрэсу. Па выніках саміта яны павінны прадставіць усёабдымны план барацьбы з даўгавым крызісам рэгіёна.
Звязда
27 кастрычніка 2011
Еўрапейскія лідары падышлі да вырашальнага саміта ЕС у сераду без відавочнага прагрэсу. Па выніках саміта яны павінны прадставіць усёабдымны план барацьбы з даўгавым крызісам рэгіёна.
Звязда
27 кастрычніка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/367/10193
Текущая дата: 16.11.2024