Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць у Душанбэ міграцыйную сітуацыю на прасторы Садружнасці



21 кастрычніка ў Душанбэ адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Як паведаміла прэс-служба Выканкама Садружнасці, падчас пасяджэння члены савета абмяркуюць міграцыйную сітуацыю на постсавецкай прасторы, ход рэалізацыі рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў у сферы міграцыі, выканання праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у процідзеянні незаконнай міграцыі на 2009—2011 гады. Будзе разгледжана дзейнасць членаў савета па выкананні плана мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю СНД.

Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца акрэсліць шляхі і формы ўзаемадзеяння міграцыйных органаў з нацыянальнымі аб`яднаннямі і грамадскімі арганізацыямі ў мэтах аказання падтрымкі грамадзянам краін Садружнасці, якія ажыццяўляюць часовую працоўную дзейнасць у дзяржавах СНД, у працэсе іх адаптацыі да сацыякультурных умоў краіны знаходжання.

Члены савета разгледзяць праекты плана рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у процідзеянні незаконнай міграцыі на 2012—2014 гады.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/368/9972
Текущая дата: 16.11.2024