Белорусский портал в Казахстане

Экспарт тавараў з Беларусі ў кастрычніку дасягнуў рэкордных у гэтым годзе $3,6 млрд



У Беларусі ў кастрычніку ўстаноўлены новы гадавы максімум экспарту тавараў, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

У кастрычніку экспарт вярнуўся на аднаўленчую траекторыю і вырас на 3,5 працэнта (плюс $123 млн) да верасня бягучага года. Акрамя таго, яго кастрычніцкія аб`ёмы дасягнулі рэкордных у гэтым годзе $3,6 млрд, што вышэй за сярэднія значэнні экспарту 2021 года - аднаго з самых паспяховых з пункту гледжання знешняга гандлю.

Найбольшая прыбаўка атрымана па пастаўках інвестыцыйных тавараў - на 5,4 працэнта да вераснёвых паказчыкаў, рост па прамежкавых склаў 3 працэнты, спажывецкіх - 2,7 працэнта.

Па выніках 10 месяцаў захоўваецца прафіцыт у знешнім гандлі таварамі - плюс $0,4 млрд. Гэта на $1,9 млрд больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

1 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/37/67257
Текущая дата: 16.11.2024