Першы энергаблок Беларускай АЭС выпрацаваў з моманту ўключэння ў сетку 10 млрд кВт.г электраэнергіі.
«Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў з моманту ўключэння ў сетку 10 млрд кВт.ч. Гэта супастаўна з 45% гадавога аб’ёму электраспажывання рэальным сектарам эканомікі краіны», — адзначылі ў ведамстве.
Выпрацаваная электраэнергія дазволіла замясціць 2,8 млрд куб. м прыроднага газу. Праца блока дазволіла прадухіліць трапленне ў атмасферу 4,3 млн т парніковых газаў.
Звязда, 3 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/37/67297
Текущая дата: 16.11.2024