Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Васіль Гурскі ў эфіры тэлеканала СТБ зрабіў прагноз аб узроўні інфляцыі ў Беларусі і росце эканомікі за кошт экспарту.
"Інфляцыя, якая ў нас склалася ў 2022 годзе, з`яўляецца знешняй. Эканамічная сітуацыя, абумоўленая ўвядзеннем санкцый, якія разбурылі многія аптымальныя лагістычныя ланцужкі паставак сыравіны, камплектуючых, стала прычынай істотнага росту выдаткаў вытворчасці і лагістыкі. І гэта вылілася ў цэны. Інфляцыя можа быць зніжана ў тым выпадку, калі ўдасца наладзіць новыя каналы паставак тавараў, рэалізаваць праекты па імпартазамяшчэнні і ў цэлым павялічыць аб`ёмы вытворчасці. Гэта цалкам рэальна", - сказаў Васіль Гурскі.
Ён выказаўся і аб прагнозе запланаванага росту эканомікі ў 2023 годзе за кошт экспарту. "Ужо ў 2022 годзе многія прадпрыемствы рэальна пераарыентавалі свой экспарт. Аб`ём экспарту ў Расійскую Федэрацыю вырас на 30 працэнтаў і нават больш. Аб`ём экспарту ў Кітай вырас у два разы. Гэты працэс ідзе поўным ходам. Але, зразумела, мы не спыняемся толькі на Расіі і Кітаі. Актыўна прасоўваюцца нашы тавары і на іншыя рынкі. Дапусцім, экспарт у Арменію вырас у 1,8 раза, у Аб`яднаныя Арабскія Эміраты наогул у 26 разоў, у Турцыю - на 20 працэнтаў. Актыўна асвойваюцца рынкі Афрыкі, Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі", - адзначыў эксперт.
Васіль Гурскі таксама падкрэсліў, што еўрапейскі рынак для Беларусі не цалкам страчаны. "Зніжэнне экспарту ў краіны Еўропы склала каля 40 працэнтаў. Гэта значыць, не поўнасцю мы адмовіліся ад гэтага рынку. Вядома ж, асноўныя страты звязаны са зніжэннем экспарту ў Польшчу, краіны Балтыі, Нідэрланды. Але астатнія краіны застаюцца нашымі гандлёвымі партнёрамі, нягледзячы на ўведзеныя санкцыі", - рэзюмаваў ён.
5 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
5 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/37/67302
Текущая дата: 16.11.2024