Белорусский портал в Казахстане

Долар у абменніках прадаюць ужо па 2.7. Расійскі рубель патаннеў ужо шосты раз запар



На біржы зноў туга — у долара максімум за 5,5 месяца, а ў еўра — за 8 месяцаў.

Сёння расійскі рубель патаннеў ужо шосты раз запар і завяршыў таргі на мінімуме амаль за 7,5 месяца. А долар і еўра пакарылі новыя вяршыні.

Курс долара вырас яшчэ на 3 капейкі да 2,6925 BYN/USD — максімуму за 167 дзён. Долар даражэе ўжо восьмы раз запар. За гэты час яго кошт вырас на 0,2206 BYN і наблізіўся да максімуму за паўгода. З пачатку снежня курс долара падняўся роўна на 26 капеек.

Курс еўра падскочыў на 0,0535 BYN да 2,8654 BYN/EUR і спыніўся на максімуме за 243 дні (8 месяцаў). Еўра ўмацоўваецца да беларускага рубля чацвёрты дзень запар і падняўся сумарна на 0,1687 BYN, а з пачатку месяца ўжо на 0,3626 BYN. Колькасць здзелак з еўра на біржы сёння вырасла ў 3 разы. Афіцыйны курс еўра на заўтра будзе прыблізна роўны 2,8581 BYN/EUR.

А вось курс расійскага рубля ўпаў на 0,0309 BYN да 3,8281 BYN/100 RUB — мінімуму за 224 дні. Расійскі рубель таннее ўжо шэсць дзён запар і згубіў сумарна 0,1581 BYN.

Сяргей Куркач
Звязда, 21 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/37/67548
Текущая дата: 28.12.2024