Белорусский портал в Казахстане

Азербайджан выдзеліць ААТ "Беларуськалій" крэдыт у 300 млн. долараў



Крэдыт у 300 млн. долараў выдзеліць Азербайждан ААТ "Беларуськалій". Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў Беларусі, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з тэкстам пастановы, гарантыю пагашэння гэтага крэдыту прадаставіць урад Беларусі. Банкам — агентам па абслугоўванні пазыкі вызначаны "Прыёрбанк".

Пазыка прызначна "для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады", гаворыцца ў пастанове.

Плата за прадастаўленне ўрадавай гарантыі па крэдыце будзе рабіцца аднаразова ў памеры 0,01% ад сумы пазыкі.

БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/375/8265
Текущая дата: 19.05.2024