Рыначны курс беларускага рубля будзе вызначаны ў сярэдзіне верасня.
Рыначны курс беларускага рубля будзе вызначаны ў сярэдзіне верасня на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.
"Усім, хто жадае купіць валюту, — ад чаго аж стогне наша насельніцтва, асабліва ў Мінску — такая магчымасць будзе дадзеная", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён згадзіўся з прапановай Нацыянальнага банка аб адкрыцці з сярэдзіны верасня дадатковай сесіі таргоў на валютнай біржы, на якой можна будзе свабодна купіць і прадаць долары, еўра, расійскія рублі і іншую валюту. Увесь валютны попыт і прапановы будуць сканцэнтраваныя на валютнай біржы", — сказаў Лукашэнка.
Ён даручыў ураду і Нацбанку "самым жорсткім чынам" узяць пад кантроль работу валютна-фондавай біржы.
На асноўнай сесіі, заявіў Лукашэнка, валюта будзе прадавацца толькі для аплаты за пастаўлены прыродны газ, электраэнергію і іншыя неадкладныя плацяжы, з тым, каб гэта было стрымліваючым фактарам росту цэн.
"Усе абменныя пункты банкаў пасля адкрыцця дадатковай сесіі абавязаныя праводзіць свабодны продаж валюты па рыначным курсе", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама заявіў, што ўлады не маюць намеру штучна падтрымліваць курс нацыянальнай валюты. "Курс беларускага рубля будзе вызначацца попытам і прапановай, як любы тавар", — запэўніў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час, адзначыў ён, камітэт Дзяржкантролю і праваахоўныя органы павінны паставіць жорсткую заслону спекулянтам, якія цяпер "штучна нагнятаюць абстаноўку". "Гэта тычыцца і сродкаў масавай інфармацыі, за гэта адказвае Адміністрацыя прэзідэнта", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён запатрабаваў ад Нацбанка штодзённа адсочваць сітуацыю і пры неабходнасці ўмешвацца, збіваючы спекулятыўныя атакі. "Сродкі для гэтага ёсць", — сцвярджае Лукашэнка.
Нагадаем, пытанне аб увядзенні на Беларускай валютна-фондавай біржы дадатковай сесіі абмяркоўвалася яшчэ вясной. 19 красавіка першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін нагадаў, што такая практыка была ў Беларусі ў канцы 1990-х гадоў. "На біржы на аснове попыту і прапановы будзе ўстанаўлівацца курс пры свабоднай куплі і продажы валюты пры паралельным захаванні першых, асноўных, таргоў, на якіх ажыццяўляецца продаж валюты на мэты крытычнага імпарту", — паведаміў журналістам 19 красавіка першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.
Аднак тады ад ідэі дадатковых таргоў улады адмовіліся. "Цяпер няма неабходнасці ўвядзення дадатковай сесіі на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", — гаварылася ў заяве Нацбанка ад 26 красавіка. — Адкрыццё альтэрнатыўных адносна асноўнай сесіі таргоў патрабуе выканання значнай падрыхтоўчай работы тэхнічнага характару, а таксама стварэння ўсіх умоў, неабходных для ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання дадатковай сесіі".
БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/377/8896
Текущая дата: 16.11.2024