Белорусский портал в Казахстане

Казахстан і Расея гатовы прыватызаваць буйныя прадпрыемствы Беларусі



Казахстан і Расея гатовыя дапамагчы Беларусі ў выхадзе з эканамічнага крызісу, у тым ліку паўдзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, калі будзе рух у адказ Менска насустрач, заявіў 18 чэрвеня прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пра гэта паведамляе РИА "Новости".

"У аднаго з сяброў Мытнага саюза - Беларусі - сёньня цяжкія ўмовы. Я думаю, Казахстан і Расея маглі б падтрымаць Беларусь, калі, вядома, будзе рух у адказ насустрач да нас", - сказаў Назарбаеў, выступаючы на заключным пасяджэньні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

"Мы маглі б ўкласьці адпаведныя інвэстыцыі на мадэрнізацыю і прыватызацыю буйных аб`ектаў у Беларусі, за якія яны б атрымалі добрыя грошы для сёньняшніх сваіх праблем", - адзначыў прэзыдэнт Казахстана.

18 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/384/7296
Текущая дата: 01.06.2024