Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў у эквіваленце 69,952 трлн. беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 82,5% з пачатку года, у тым ліку на 8,3% — за чэрвень. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата.
Пры гэтым знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце ўзрос у студзені—чэрвені на 98,4%. За чэрвень яго аб`ём узрос на 8,1% — да 57,650 трлн. рублёў.
Аб`ём унутранага дзярждоўгу на пачатак ліпеня склаў 12,302 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 32,7% з пачатку года, у тым ліку на 9,5% за чэрвень.
Паводле звестак Белстата, у структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада склаў 59,149 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 93,8% за студзень—чэрвень, у тым ліку на 8,2% за чэрвень. Доўг суб`ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, склаў 10,803 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 38,4% з пачатку года, у тым ліку на 9% за чэрвень.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/384/8219
Текущая дата: 26.12.2024