Белорусский портал в Казахстане

Мінэканомікі адзначае тэндэнцыю збліжэння паказчыкаў тэмпу росту рэальнай заработнай платы і росту прадукцыйнасці працы



У студзені—маі 2011 года тэмп росту прадукцыйнасці працы ў Беларусі склаўся ніжэйшы за рост рэальнай заработнай платы на 7,3%, паведамляе аддзел па грамадскіх сувязях Міністэрства эканомікі.

Такім чынам, зазначаецца ў паведамленні, "захоўваецца тэндэнцыя перавышэння тэмпаў росту рэальнай заработнай платы над тэмпамі росту прадукцыйнасці працы. "Разам з тым ужо можна казаць пра дынаміку да збліжэння значэнняў гэтых паказчыкаў", — падкрэсліваюць у міністэрстве. Так, у студзені тэмп росту зарплаты склаў 127,2%, прадукцыйнасці працы — 107,2%, у студзені-сакавіку — 125,2% і 110,6% адпаведна, у студзені-красавіку — 123,4% і 112%, у студзені-маі — 119,6% і 112,3%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/385/8055
Текущая дата: 26.12.2024