Белорусский портал в Казахстане

Больш як 40 нямецкіх кампаній узялі ўдзел у Дні эканомікі Беларусі ў Франкфурце-на-Майне



Больш як 40 нямецкіх кампаній узялі ўдзел у Дні эканомікі Беларусі ў Франкфурце-на-Майне (ФРГ), паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

Інфармацыйнае мерапрыемства, "прысвечанае магчымасцям дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю", адбылося 7 ліпеня. Арганізатарам выступіла нямецкая юрыдычная кампанія Belarus Consulting, якая спецыялізуецца на аказанні кансультацыйных паслуг германскім суб`ектам гаспадарання па пытаннях працы на беларускім рынку.

Падчас выступлення дарадчыка пасольства Беларусі ў ФРГ Канстанціна Чыжыка "была дадзена разгорнутая інфармацыя аб актуальных тэндэнцыях развіцця нацыянальнай эканомікі, перавагах Беларусі з пункту гледжання развіцця бізнесу і інвестыцый, асаблівасцях рэалізацыі ў краіне праграмы прыватызацыі".

Адбылося таксама выступленне намесніка кіраўніка прадстаўніцтва "Беларусбанка" ў Германіі Сяргея Гірача, прысвечанае пытанням фінансавання інвестыцыйных праектаў і гандлёвых здзелак.

БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/388/7791
Текущая дата: 25.12.2024