Аб гэтым Калаур заявіў журналістам.
«Гэта складанае тэхнічнае пытанне. Таму што на самай справе гэта ўнутраная плацежная сістэма Кітая, якая пакрыху пашыраецца да трансгранічнай сістэмы. Гэта падключэнне ў частцы сярэднетэрміновай перспектывы, безумоўна, павінна адбыцца. Гэта правільна. Але няма патрэбы цяпер, у дадзены момант падключацца. І гэты працэс тэхнічна няпросты. Таму што для таго, каб падключыцца да сістэмы іншай краіны, трэба выканаць тэхнічныя патрабаванні гэтай краіны. У першую чаргу па праграмным забеспячэнні. Так, гэтай работай мы займаемся. Але гэта мае дачыненне цяпер да забеспячэння суправаджэння знешнегандлёвых здзелак», — сказаў кіраўнік Нацбанка.
Ён адзначыў, што з Кітаем цяпер банкі працуюць ва ўстаноўленым рэжыме ў рамках міжнароднай практыкі. «Праз карэспандэнцкія рахункі банкаў адзін аднаго. Плацяжы ідуць. Як я сказаў, у юанях доля плацяжоў нарастае», — падкрэсліў Павел Калаур.
Беларускія банкі падключацца да кітайскага аналага SWIFT — нацыянальнай сістэмы банкаўскіх пераводаў CIPS. Першым да яе падключыцца Беларусбанк, а потым і іншыя фінансавыя ўстановы. «Гэта спецыяльная сістэма плацяжоў, якая з’яўляецца альтэрнатывай SWIFT», — растлумачыў першы віцэ-прэм’ер.
Звязда, 24 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/39/66901
Текущая дата: 16.11.2024