Вырашаць праблему розніцы даходаў і выдаткаў будуць традыцыйнымі метадамі: рэшткі бюджэту, знешнія і ўнутраныя запазычанні.
Беларускія ўлады разлічваюць прыцягнуць на ўнутраным рынку ў наступным годзе больш за 3,9 млрд рублёў, вынікае з праекта закона аб бюджэце на 2023 год.
У той жа час трэба будзе пагасіць каля 2,55 млрд рублёў унутранай пазыкі. Значыць, на ўнутраным рынку трэба адшукаць больш за 1 млрд для пакрыцця дэфіцыту бюджэту. Апошні складзе 3,1 млрд.
Таму частку грошай на пакрыццё розніцы паміж расходамі (каля 36,5 млрд) і даходамі (каля 33,4 млрд) возьмуць са знешніх дзяржпазык, а таксама рэшткаў сродкаў бюджэту.
Таксама ў праекце бюджэту вызначылі, якую долю базавага беларускага падатку – ПДВ – змогуць узяць сабе рэгіёны і Мінск. 75,44% забярэ рэспубліканскі бюджэт. Брэсцкая вобласць – 4,48%; Віцебская – 3,73%; Гомельская – 4,59%; Гродзенская – 3,41%; Мінская – 4,96%; Магілёўская – 3,39%.
Датацыі для абласцей складуць больш за 4,9 мільярда рублёў. Больш за ўсё маюць намер даць Віцебскай вобласці – 1,2 млрд. Менш за ўсё – Гродзенскай (каля 679 млн).
Ліміт унутранага дзярждоўгу – 19,2 млрд рублёў, а знешняга – 20,2 млрд долараў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/39/67799
Текущая дата: 28.12.2024