Абвальнага росту цэн на прадукты харчавання ў Беларусі не будзе, паколькі ў гэтых адносінах наступствы дэвальвацыі нацыянальнай валюты ўжо прайшлі. Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 24 чэрвеня на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Івацэвічдрэў".
"Рэзкага ўздыму цэн не павінна быць. Будзем імкнуцца, каб яго не было наогул. Але гэта вельмі складана. Як толькі павялічваецца зарплата, адразу расце попыт, які цягне за сабой рост цэн", — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада.
Ёсць і аб`ектыўныя цяжкасці, дадаў прэм`ер-міністр, маючы на ўвазе так званы беларускі шопінг. "Калі ў Беларусі будуць моцна — на 10% і больш — адрознівацца цэны ад расійскіх, то беларускую прадукцыю будуць вывозіць", — адзначыў Мясніковіч. Гэта асабліва характэрна для Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей, куды па прадукцыю прыязджаюць расіяне.
"З інфляцыяй мы ўжо амаль справіліся, — падкрэсліў прэм`ер-міністр. — І цяпер нейкага руху цэн, які адчувальна ўдарыць па кашальку, у прынцыпе не павінна быць".
Паводле слоў кіраўніка ўрада, не будзе пакуль расці і курс долара. Мясніковіч лічыць, што рэальны курс беларускага рубля да долара ЗША складае ад 4,5 да 5,5 тыс. рублёў. І ён захаваецца на такім узроўні, калі "мы не справакуем яго эмісійным крэдытаваннем эканомікі — на жыллё, фермы, дарогі", адзначыў кіраўнік урада.
"Забяспечыць адначасова валютную стабільнасць і развіццё немагчыма, гэтыя дзве задачы не вырашаюцца ў сукупнасці, як нельга прымаць снатворнае разам са слабіцельным. Спачатку трэба навесці парадак на валютным рынку, а потым займацца пытаннямі развіцця", — падкрэсліў прэм`ер-міністр.
Так, паводле слоў Мясніковіча, аб`ём жыллёвага будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай у 2012 годзе будзе паменшаны на траціну. Сёлета плануецца будаўніцтва 7,5 млн. кв. м жылля, з іх 80% — з дзяржпадтрымкай (гэта льготнае крэдытаванне, сацыяльнае жыллё). У наступным годзе плануецца будаўніцтва 6 млн. кв. м жылля, пры гэтым з дзяржаўнай падтрымкай — 45%.
Права карыстацца льготнымі жыллёвымі крэдытамі будзе, па-першае, у шматдзетных сем`яў (падтрымка іх нават узмоцніцца), па-другое, у сем`яў, якія жывуць у інтэрнаце і ніколі не мелі свайго жылля, па-трэцяе, у тых, хто жыве ў старым жыллі.
Будуць перагледжаныя і нормы пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/391/7518
Текущая дата: 25.12.2024