Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў узрос да 4.998 рублёў



Курс долара ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што прайшлі 27 чэрвеня, узрос на 10 рублёў і склаў 4.998 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам узялі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 15 млн. 431 тыс. долараў (попыт — 15 млн. 431 тыс., прапанова — 4 млн. 282 тыс.).

У таргах расійскім рублём узялі ўдзел 24 банкі. Курс знізіўся на 0,79 рубля і склаў 176,31 рубля. Аб`ём таргоў — 432 млн. 29 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 59 млн. 514 тыс., прапанова — 432 млн. 29 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 4 млн. 194 тыс. еўра (попыт — 4 млн. 194 тыс., прапанова — 4 млн. 755 тыс.), а курс знізіўся на 6 рублёў і склаў 7.078 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,11% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 28 чэрвеня склаў 1.840,76 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 74,53%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 66,60%, да расійскага рубля — на 79,10%, да еўра — на 78,17%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/391/7529
Текущая дата: 25.12.2024