Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Народ не выбіраюць



"Хаця я крыху злосны на людзей, якія стварылі гэтую паніку і ажыятаж, хапалі соль і запалкі, тым не менш народ не выбіраюць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, закрываючы прэс-канферэнцыю для беларускіх СМІ, якая доўжылася пяць гадзін.

"Усюды ён [народ] у гэтым плане аднолькавы", — сказаў афіцыйны лідар.

"У хуткім часе мы зробім так, што народ скажа, што мы яго ў бядзе не кінулі. Мы ўжо пачалі рабіць. Але з ліпеня-жніўня зробім яшчэ больш. А да канца года, я думаю, у тым плане, як гэта праблема існуе, мы з яе выйдзем", — сказаў ён.

На думку Лукашэнкі, "сітуацыя ўжо сама супакойваецца". "Думаю, што і людзі супакояцца. Галоўная праблема ў Мінску. Але Мінск не ўся краіна, з Мінскам мы справімся, вырашым гэтыя праблемы, якія сёння перад намі стаяць", — зазначыў ён.

Асноўнай праблемай Лукашэнка назваў рост цэн. Ён параіў людзям у гэтым плане не перажываць.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/392/7260
Текущая дата: 16.11.2024