У студзені—красавіку 2011 года тавараабарот Беларусі з краінамі ЕС вырас больш як на 70 адсоткаў.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот з краінамі Еўрасаюза ў студзені—красавіку павялічыўся на 70,5% і склаў 7 млрд. 118,6 млн. долараў.
Экспарт павялічыўся на 89,1% (4 млрд. 293,2 млн. долараў), імпарт — на 48,3% (2 млрд. 825,4 тыс.). Станоўчае сальда склала 1 млрд. 467,8 млн. долараў.
У цэлым аб`ём знешняга гандлю таварамі за студзень—красавік 2011 года ў параўнанні са студзенем—красавіком 2010 года вырас на 58,5% і склаў 26 млрд. 257,7 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 54,7% і склаў 11 млрд. 253,2 млн., імпарт — на 61,4% (15 млрд. 4,5 млн.). Адмоўнае сальда склала 3 млрд. 751,3 млн. долараў.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені—красавіку былі: Расія (43,8% агульнага аб`ёму тавараабароту), Украіна (6,4%), Нідэрланды (6,8%), Германія (5,3%), Кітай і Латвія (па 3,2%), Польшча (3%), Венесуэла (2,5%), Бразілія (2,2%), Азербайджан (1,7%).
З агульнага аб`ёму беларускага экспарту на долю Расіі прыпала 35,3%, іншых краін СНД — 13,2%, краін ЕС — 38,2%, астатніх краін — 13,3%. Імпарт з Расіі склаў 50,2% агульнага аб`ёму імпарту, іншых краін СНД — 7,8%, краін ЕС — 18,8%, астатніх краін — 23,2%.
Экспарт тавараў у Расію склаў 3 млрд. 976,4 млн. долараў ЗША, што на 39,1% больш, чым за студзень—красавік 2010 года; імпарт з Расіі — 7 млрд. 525,5 млн. (на 44,3% больш).
Аб`ём экспарту ва Украіну дасягнуў 991,8 млн. долараў (на 59,8% больш), імпарту ў Беларусь — 686,5 млн. (на 38,7% больш).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 1 млрд. 666,4 млн. долараў (на 77,2% больш за паказчык студзеня—красавіка 2010 года), імпартавана — на 131,6 млн. (на 75,9% больш).
У Германію ў студзені—красавіку 2011 года экспартавана тавараў на 575,5 млн. долараў (у 3,9 разу больш), імпартавана ў Беларусь — на 818,1 млн. (на 37,6% больш).
Аб`ём экспарту ў Кітай склаў 178,4 млн. долараў (на 13,9% менш), імпарту з гэтай краіны — 674,9 млн. (на 69,1% больш).
Экспарт у Польшчу склаў 350,5 млн. (на 8,6% больш), імпарт з гэтай дзяржавы — 432,9 млн. (на 66,2% больш).
У Азербайджан экспарт вырас на 59,5% і склаў 88,8 млн., імпарт — вырас у 140 разоў да 359,4 млн. долараў.
У Венесуэлу аб`ём экспарту склаў 48,3 млн. долараў (на 52,9% менш), імпарту ў Беларусь — 598,5 млн. (у 4,4 тыс. разоў больш).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/392/7313
Текущая дата: 16.11.2024