Да 28 чэрвеня Беларусь поўнасцю разлічыцца за пастаўленую з Расіі электраэнергію. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч у Санкт-Пецярбургу 23 чэрвеня.
"На гэтым тыдні адбыліся кансультацыі міністраў энергетыкі, і дамовіліся да наступнага аўторка, што ўсе разлікі будуць выкананы. І, думаю, няма аб`ектыўных прычын турбавацца, каб дамоўленасць не адбылася. Яна будзе выканана", — цытуе Мясніковіча РІА Новости.
"У прынцыпе, калі паглыбляцца ў гэта пытанне, у Беларусі дастаткова магутнасцяў, каб забяспечыць унутраны рынак у электраэнергіі поўнасцю, нават з лішкам", — заўважыў прэм`ер. Аднак некаторыя энергетычныя магутнасці ў Беларусі "не вельмі эфектыўныя", прызнаў ён.
"Таму тут кожны выбірае аптымальныя цэны, тут рынак. Зараз пытанне вырашаецца з будаўніцтвам беларускай АЭС", — дапоўніў Мясніковіч, які ў Санкт-Пецярбургу знаёміцца з ходам работ па праектаванні беларускай АЭС.
Як паведамлялася раней, 9 чэрвеня кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасцю (1,5 млрд. расійскіх рублёў), што ўзнікла з-за праблемы з купляй валюты на беларускім рынку. Паводле вынікаў двухбаковых перамоў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок бярэ абавязак пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня.
13 чэрвеня расійская кампанія поўнасцю аднавіла аб`ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь, а 15 чэрвеня канцэрн "Белэнерга" ажыццявіў першы транш у межах пагашэння доўгу перад "Інтэр РАО ЕЭС".
Між іншым ужо 17 чэрвеня кіраўнік расійскай кампаніі Барыс Кавальчук у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага форуму заявіў: у выпадку пратэрмінавання плацяжоў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць поўнасцю спыніцца. Ён нагадаў, што "Інтэр РАО" некалькі разоў пераносіла тэрміны пагашэння запазычанасці за пастаўленую ў Беларусь электраэнергію.
"Ужо паступілі грашовыя сродкі, прыблізна 600 млн. рублёў (прыкладна 21 млн. долараў. — БелаПАН.), гэта значыць была пагашана запазычанасць за сакавік. Засталося 600 млн. рублёў за красавік, і падыходзіць запазычанасць за май. У нашым пратаколе кожны неплацеж дапускае магчымасць поўнасцю адключыць пастаўкі электраэнергіі. У нас ёсць і штрафы, і пеня. Усе санкцыі прадугледжаны, але мы паказваем верх канструктывізму і гаворым пакуль пра асноўную суму доўгу", — адзначыў Кавальчук.
21 чэрвеня "Інтэр РАО" папярэдзіла, што з 22-га часова поўнасцю спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з адсутнасцю чарговага траншу ў кошт пагашэння доўгу. "Такое спыненне паставак зафіксавана кантрактам і дадатковымі пагадненнямі да яго. Камерцыйная кампанія не можа пастаўляць электраэнергію ў доўг", — растлумачыў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі.
Праз некалькі гадзін ён жа паведаміў: "Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі. Прынята рашэнне да панядзелка (27 чэрвеня. — БелаПАН.) адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь".
БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/392/7452
Текущая дата: 25.12.2024