Белорусский портал в Казахстане

Прыбалтыйскія банкі прадаюць даляр за 15 тысяч беларускіх рублёў



Ва ўмовах фактычнага паралічу рынку наяўнай валюты ў Беларусі магчымасьць легальна купіць валюту за беларускія рублі падаюць літоўскія і латвійскія банк.

У кругласуткавым абменным пункце банка "Цытадэль" (раней "Парэкс") на чыгуначным вакзале Вільні даляры можна прадаць за 5.930 і купіць за 6.400 рублёў.

У "Медыцынскім банку" на разьмешчаным побач аўтавакзале крос-курс складае 6.000-6.850 рублёў.

Гэтыя курсы прыкладна адпавядаюць катыроўкам беларускага "чорнага" наяўнага рынку і курсам пераліку кошту тавару прадпрымальнікамі.

Нашмат даражэй даляр у банках Латвіі. 17 Чэрвеня курс куплі наяўнага даляра ў банку "Норвік" складаў 4.709,5 рубля, продажу - 14.414,3. У гэтым банку 26 мая быў зафіксаваны рэкордны курс продажу амэрыканскай валюты - 20.240 рублёў. Безнаяўныя апэрацыі банк праводзіць па дамоўным курсе.

Меншая маржа ў латвійскім аддзяленьні швэдзкага "СЭБ-банка": 4.950 пры куплі, 10.140 пры продажы. Апэрацыі ажыцьцяўляюцца з безнаяўнай валютай.

Банк "Рыетуму" купляе безнаяўныя даляры па 6.900 і прадае па 7.600 рублёў.

Афіцыйны курс даляра да беларускага рубля на 18 чэрвеня складае 4.994. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.

18 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/393/7299
Текущая дата: 25.12.2024