Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Калі ўсё атрымаецца, ў найбліжэйшы час мы атрымаем 10—12 млрд. золатавалютных рэзерваў



"Калі ўсё атрымаецца, у найбліжэйшы час мы атрымаем каля 10—12 млрд. золатавалютных рэзерваў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі для беларускіх СМІ.

"Гэта ўжо будуць нашы грошы, не крэдыты. Я проста пакуль аб гэтым не хачу гаварыць", — сказаў ён.

Лукашэнка паведаміў, што цяпер бюджэт выконваецца з прафіцытам. "Гэта грошы заробленыя, не эмісійныя. Мы іх накіруем людзям, канешне, бюджэтнай сферы. І пад гэта камерцыйныя прадпрыемствы падстройваюцца. Але яны нават у большай ступені ідуць на павышэнне заработнай платы. Нават я некаторыя прадпрыемствы прытарможваю, каб не зваліцца ў піке", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, дзяржаўная падтрымка насельніцтва будзе залежаць ад таго, колькі будзе грошай у бюджэце. "Мы прыпынім шмат, каб паправіць матэрыяльны стан людзей. Але ёсць рэчы, якія прыпыніць нельга. І каб дагадзіць спажыванню і дабрабыту я гэта не зраблю, як бы гэта ні было непапулярна. Напрыклад, нам трэба закончыць мадэрнізацыю аховы здароўя", — паведаміў ён.

"Будзе ў бюджэце, аддадзім людзям. Гэта справа майго гонару. Для таго каб не радаваліся вакол пісакі і іншыя, што ў беларускай эканомікі заняпад. Гэта справа майго гонару — выстаяць, вытрымаць і выйсці на той узровень, дзе мы былі", — заявіў Лукашэнка.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/393/7320
Текущая дата: 24.12.2024