Беларусь гатова падключыцца да дзяржпраграм Казахстана па індустрыялізацыі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 мая на перамовах у пашыраным складзе з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым у Астане.
Паводле яго слоў, беларускі і казахскі народы не адно дзесяцігоддзе аб`ядноўваюць не толькі цеснае супрацоўніцтва і ўзаемадапамога, але і ўнікальныя саюзніцкія адносіны.
Лукашэнка адзначыў імклівае развіццё Казахстана і яго сталіцы Астаны. "Мы хацелі б падключыцца да гэтых грандыёзных планаў. І мы хацелі б, каб Казахстан выкарыстаў усё тое, што ў нас было назапашана ў савецкі перыяд, і тое, што мы змаглі падтрымаць і развіць цяпер. Мы гатовы ісці ў Казахстан, кааперавацца, мы гатовы вырабляць сумесна тут усё, што неабходна для Казахстана. Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб працаваць на казахстанскай зямлі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Ён адзначыў, што ў Беларусі і Казахстана практычна няма канкурэнтных вытворчасцяў. "Усё, што вырабляем мы, трэба Казахстану. Усё, што вырабляе Казахстан, спажываецца ў Беларусі", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цяпер рэалізуюцца многія сумесныя беларуска-казахстанскія праекты коштам больш чым 100 млн. долараў, а тавараабарот дзвюх краін наблізіўся да 1 млрд. долараў. "Упэўнены, што гэта толькі пачатак і ў нас наперадзе нармальная будучыня ў нашых адносінах. Мы гатовы падключыцца да вашых праграм па індустрыялізацыі краіны", — падкрэсліў Лукашэнка.
У сваю чаргу, Назарбаеў адзначыў, што беларуска-казахстанскія дамоўленасці знаходзяць практычную рэалізацыю. Гаворачы пра афіцыйны візіт Лукашэнкі, Назарбаеў адзначыў, што сёлета адбудзецца яшчэ шмат сустрэч, бо краіны актыўна супрацоўнічаюць у межах СНД, Мытнага саюза і іншых міжнародных арганізацый. "Мы жывем ва ўмовах новых выклікаў сусветнай эканомікі, толькі што перажылі наймацнейшы крызіс, і як Казахстан, так і Беларусь выйшлі з яго з гонарам і найменшымі стратамі", — адзначыў Назарбаеў.
"Мы падтрымліваем прыярытэты эканамічнага і сацыяльнага развіцця вашай краіны, палітыку, якую вы праводзіце, і як старшыня АДКБ вы прапануеце новыя падыходы — Казахстан іх падтрымлівае", — заявіў Нурсултан Назарбаеў, адзначыўшы, што ў цэлым пазіцыі Беларусі і Казахстана ў СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ заўсёды супадаюць.
Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што падчас візіту Лукашэнкі абмяркоўваюцца "далёкасяжныя стратэгічныя праекты па супрацоўніцтве". "Гэта 27 сумесных прадпрыемстваў, пяць з якіх пачалі ажыццяўляцца, і, я думаю, што мы павінны дабіцца таго, каб усё, аб чым мы дамовіліся, ажыццявілася", — сказаў Назарбаеў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/397/6686
Текущая дата: 15.11.2024