Паводле прагнозаў урада, інфляцыя на канец года можа скласці 33—39%, паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур 27 мая на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.
Сітуацыя ў краіне цяпер "даволі складаная". "У нас рэзкая дэвальвацыя справакавала інфляцыю, таксама дастаткова высокую", — сказаў Тур.
Калі зыходзіць з курсу 1 долар ЗША — 5 тысяч беларускіх рублёў, то да 1 чэрвеня "мы будзем мець інфляцыю ў 15% пры гадавым прагнозе 8,9%". "Да канца года, калі сітуацыя будзе стабільнай, магчыма, інфляцыя, паводле прагнозаў, складзе 33—39%", — дадаў Тур.
Тым часам, паводле даных Белстата, рост спажывецкіх цэн з пачатку 2011 года ўжо перавысіў 15%.
У красавіку быў зафіксаваны самы высокі за апошнія восем гадоў паказчык інфляцыі — 4,5%. Пра гэта паведаміла 20 мая ў Мінску на семінары "Індэксы спажывецкіх цэн: тэорыя і практыка" начальнік упраўлення статыстыкі цэн на спажывецкія тавары і паслугі галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Белстата Таццяна Міхалевіч.
Яна адзначыла, што калі ў 2010 годзе інфляцыя ў краінах СНД была прыкладна на адным узроўні, у межах 8—10%, то сёлета рост спажывецкіх цэн у Беларусі значна перавысіў аналагічны паказчык ва ўсіх астатніх краінах СНД. У Расіі, напрыклад, рост цэн у красавіку ў адносінах да сакавіка склаў 0,4%, Казахстане — 0,5%, Украіне — 1,3%.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/398/6743
Текущая дата: 25.12.2024