Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $7 503,3 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
За верасень золатавалютныя рэзервы выраслі $39,2 млн (на 0,5%) пасля павелічэння ў ліпені на $97,6 млн (на 1,3%).
«Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб’ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказанні фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне», — удакладнілі ў Нацбанку.
Звязда, 7 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/40/66724
Текущая дата: 16.11.2024