Дзярждэпартамент ЗША 29 сакавіка заявіў аб увядзенні санкцый у адносінах да ВА "Беларуснафта". Прычына — кантракт беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade.
"Злучаныя Штаты прымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення ўціску на Іран за яго адмову выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з ядзернай праграмай, — паведамляе Дзярждэпартамент. — Адзін з ключавых элементаў нашай стратэгіі факусіруецца на іранскіх магутнасцях па здабычы нафты і газу, якія, як прызнаецца ў рэзалюцыі Савета бяспекі ААН № 1929, Іран выкарыстоўвае для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджанні [ядзернай зброі], а таксама для маскіроўкі імпарту тавараў двайнога прызначэння".
"У межах гэтай стратэгіі Дзярждэпартамент увёў санкцыю ў адносінах да беларускай дзяржаўнай энергетычнай кампаніі "Беларуснафта" ў адпаведнасці з Законам аб санкцыях у адносінах да Ірана 1996 года, дапоўненым Законам аб усёабдымных санкцыях у адносінах да Ірана, прыцягненні да адказнасці і дывесціраванні (канфіскацыі інвестыцый. — БелаПАН.) 2010 года, — за яе ўдзел у іранскім нафтавым сектары", — зазначаецца ў паведамленні.
Дзярждэпартамент устанавіў, што ў 2007 годзе ВА "Беларуснафта" заключыла кантракт на 500 млн. долараў ЗША з іранскай NaftIran Intertrade Company для распрацоўкі нафтавага радовішча Джафейр. Разам з тым закон 1996 года прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, якія інвестуюць больш як 20 млн. долараў.
Знешнепалітычнае ведамства ЗША нагадвае, што ў верасні мінулага года ў адпаведнасці з законам аб усёабдымных санкцыях супраць Ірана Злучаныя Штаты прымусілі спыніць інвестыцыі ў іранскі энергетычны сектар пяць кампаній: Total (Францыя), Statoil (Нарвегія), ENI (Італія), Royal Dutch Shell (Нідэрланды) і INPEX (Японія).
29 сакавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонер заявіў, што санкцыі азначаюць абмежаванне доступу кампаніі на амерыканскі рынак. "Нават калі зараз яна не вядзе ў ЗША камерцыйную дзейнасць, у яе будзе абмежаваная магчымасць працаваць у ЗША ў будучым", — сказаў Тонер. Паводле яго слоў, кампаніі давядзецца вызначыцца, весці бізнес у ЗША або ў Іране.
Гаворка ідзе аб чатырох відах санкцый, зазначыў прадстаўнік Дзярждэпа. Гэта — забарона на падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША, на атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад урада ЗША, на атрыманне ад прыватнага амерыканскага банка крэдыту больш чым на 10 млн. долараў на працягу года, а таксама на падпісанне кантрактаў з урадам ЗША.
Як заявіў Тонер, увядзенне санкцый з`яўляецца таксама сігналам для партнёраў ЗША ў Еўропе. "Я ўпэўнены, што гэтая кампанія мае ці хоча мець доступ на еўрапейскія рынкі", — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.
9 жніўня 2010 года Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Стратэгію развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой за 10 гадоў планавалася здабыць у Іране больш як 9 млн. тон нафты.
У Іране створана сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства, якое ўдзельнічае ў праекце распрацоўкі радовішча Джафейр. Як гаворыцца ў тэксце стратэгіі, "максімальны аб`ём нафты, плануемы да здабычы беларуска-іранскім сумесным прадпрыемствам да чацвёртага года распрацоўкі радовішча, складзе каля 1,3 млн. тон у год. Перыяд стабільнай здабычы нафты — 10 гадоў. За 10 гадоў назапашаная здабыча нафты складзе 9,3 млн. тон".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/405/5537
Текущая дата: 24.12.2024