Белорусский портал в Казахстане

Агенцтва Moody`s знізіла рэйтынг Беларусі з B1 да B2



Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody`s Investors Service знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт — з B1 да B2, паведамляе Wall Street Journal.

Прычынай зніжэння рэйтынгу называецца дэфіцыт наяўнага рахунку плацежнага балансу, які выклікае апасенні і які, паводле падлікаў спецыялістаў, можа дасягнуць 16% ВУП у 2010 годзе. Moody`s таксама лічыць, што, нягледзячы на вялікую верагоднасць атрымання крэдыту ад Расіі і планы па прыватызацыі, дапамога звонку будзе ў значнай ступені толькі дадатковым цяжарам для эканомікі Беларусі.

Moody`s можа зноў павысіць рэйтынг Беларусі, калі беларускія ўлады змогуць палепшыць канкурэнтаздольнасць краіны на сусветным рынку і зменшыць залежнасць эканомікі ад знешніх пазыкаў і субсідый.

Як раней паведамляў БелаПАН, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s таксама панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з "В+" да "В", доўгатэрміновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце з "ВВ" да "В+", прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах "негатыўны".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/405/5553
Текущая дата: 24.12.2024