"Прыватызацыю ў чыстым выглядзе МАЗа я ніколі не разглядаў, ніколі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы паведамленне аб прапанове расійскай дзяржкарпарацыі "Растэхналогіі" набыць гэтае прадпрыемства.
"Я запрашаў Дзерыпаску (расійскі алігарх, кіраўнік холдынгу "Базавы элемент". — БелаПАН.), я размаўляў з Чэмезавым (гендырэктар "Растэхналогій". — БелаПАН.) па гэтых пытаннях, кіраўнікамі карпарацый гэтых, — сказаў Лукашэнка падчас наведвання спарткомплексу "Раўбічы" 19 лютага. — Я ім прапаноўваў, аднаму і другому: хлопцы, давайце ўмовы, таму што КамАЗ і МАЗ — гэта канкурэнты. Навошта гэтая канкурэнцыя на нашым агульным рынку ў Мытным саюзе? Не патрэбна. Давайце аб`яднаемся, не чапаючы ўласнасць, г.зн. не прыватызуючы нічога, аб`яднаемся і выпрацуем на працягу трох ці пяці гадоў прынцыпы, на якіх мы будзем працаваць. І калі мы гэта ўсё ўтрасем, тады мы або акцыямі абмяняемся, ці будзем думаць, прадаць акцыі або не прадаць. Добра, мы падумаем. Вось тры гады прайшлі, думаюць".
"Прайшлі выбары, і пачалося: мы МАЗ там задарма, за акцыі і г.д. На што я ім яшчэ год таму сказаў: задарма, за бясплатна мы нічога аддаваць не будзем. Заплацяць нам добрыя грошы, якіх каштуе прадпрыемства, мы будзем думаць. Нам пакуль такіх прапаноў не было. Таму гэта чыстай вады інсінуацыі і ўкідванні. Вось мы зараз — Дзерыпаскі кампанія закрычала, Чэмезава і г.д. Добра, калі ласка. Але мы нават не падступаліся да гэтых пытанняў. І мы развіваем МАЗ і падтрымліваем такім чынам, каб гэтае прадпрыемства працавала ў любых умовах. Сёння расіяне кажуць, што МАЗ ні ў чым не саступае КамАЗу, а значыць яго пераўзыходзіць, таму што мы нямала зрабілі для таго, каб падняць узровень", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цікавасць да акцый МАЗа праяўляла Венесуэла. "Так што ў нас ёсць і іншыя прапановы, больш выгадныя, дзе ў нас не патрабуюць кантрольных пакетаў", — зазначыў афіцыйны лідар.
"Ніхто без прэзідэнта нават абмяркоўваць не будзе прыватызацыю такіх гігантаў, брэндаў беларускай эканомікі, якімі з`яўляюцца БелАЗ, МАЗ, "Віцязь", "Гарызонт" і г.д., — заявіў Лукашэнка. — Мы будзем іх развіваць, і як прэзідэнт буду рабіць усё, каб не страціць гэтыя прадпрыемствы, ні ў якім разе не страціць. Страцім такія прадпрыемствы — паверце, нас, як шчанюкоў будуць — як у Прыбалтыцы, няхай на мяне не крыўдзяцца людзі — вось так за каўнер вазіць і будуць загадваць, што рабіць, і мы нават не паварушымся. Я ж гэта цудоўна разумею. Таму ніякай дзікай прыватызацыі: прыходзьце, плаціце грошы, кантрольны пакет павінен у нас быць, мы павінны кіраваць гэтымі прадпрыемствамі. Хочаце з намі працаваць, зарабляць грошы, прыбытак — калі ласка, прыходзьце, будзем працаваць. Такая пазіцыя на сёння. Будуць добрыя прапановы, у сілу чаго можа змяніцца пазіцыя, я нічога ўтойваць не буду, я людзям пра гэта скажу".
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў краіне не будзе "наменклатурнай" прыватызацыі. "Вось тады я дакладна не буду прэзідэнтам, калі нехта з наменклатуры пачне нешта дзяліць. Не будзе гэтага ніколі ў Беларусі. Ні Лукашэнка, ні яго дзеці, ніхто не атрымае ніводнага кавалка ад дзяржаўнай уласнасці за так, проста так, — заявіў ён. — Усё будзе сумленна і прыстойна. Я ніколі на гэта не пайду, таму што я памятаю, як у сярэдзіне 90-х, калі было страшна ў Беларусі, як хворыя людзі, якія ляжалі дзясяткі гадоў у ложку, прасілі дзяцей падняць іх і завесці на ўчастак за Лукашэнку прагаласаваць. Я гэта памятаю і буду памятаць заўсёды, да апошніх сваіх дзён. І ў гэтым сіла, дарэчы, Лукашэнкі, а не ў тым, што, вось, разумееце, спецслужбы ён наствараў. Ды ў нас у пяць разоў менш спецслужбаў на душу, чым ва ўсіх краінах. Мы іх у пяць разоў скарацілі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў. Таму ўсё гэта казкі".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/409/4586
Текущая дата: 24.12.2024