Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента прыняла рашэнне аб скліканні першага пасяджэння Еўранеста без беларускай дэлегацыі.
"Спадзяюся, гэта толькі пераходны стан, а не канчатковае рашэнне. Парламентарыі з Беларусі вітаюцца, але толькі калі свабодныя выбары, прызнаныя ўсім светам, стануць рэальнасцю.
Мы павінны ўбачыць там дэмакратычны працэс", — пракаментаваў гэтае рашэнне старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, словы якога прыводзіць Польскае агенцтва друку (PAP).
Раней меркавалася, што ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранест) возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. У адносінах да апошняй разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Мінска, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС. У сувязі з рознагалоссямі дагэтуль не адбылося ніводнага пасяджэння Еўранеста.
10 лютага пастанова пачаць працу Еўранеста без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і парламента Беларусі была прынята ў Еўрапарламенце аднагалосна.
Разам з тым Еўрапарламент памятае пра беларускую апазіцыю і працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, заявіў Бузек.
Пасяджэнне Еўранеста можа адбыцца ў сакавіку.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/410/4376
Текущая дата: 24.12.2024