Мінімальныя рознічныя цэны на гарэлку на Украіне да канца года вырастуць на 40 %, а на віно — на трэць.
Адпаведная пастанова падрыхтаванаЯ міністэрствам эканомікі краіны і знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. У выпадку яго прыняцця, забаронена будзе прадаваць гарэлку ў розніцу танней, чым 20,4 грыўні (каля 8000 беларускіх рублёў) за 0,5 літра, а віно — 16 грыўняў за 0,7 літра. Галоўнай прычынай падвышэння цэнаў называюць адсутнасць стрымальнага фактару для ценявога рынку. На ценявікоў спіртнога на Украіне цяпер прыходзіцца 25—30 % усяго рынку.
6 кастрычніка 2010
Звязда
6 кастрычніка 2010
Звязда
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/417/2187
Текущая дата: 23.12.2024