Кіраўніцтва Ізраіля не ў захапленні ад сяброўства Аляксандра Лукашэнкі і лідэра Ірана Ахмадзініджада, але з разуменнем ставіцца да прычын, якія спарадзілі гэтае сяброўства. Такое меркаванне выказаў адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў МЗС Ізраіля падчас сустрэчы з группай журналістаў незалежных СМІ з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы.
Чыноўнік МЗС Ізраіля: “Я думаю, што Лукашэнка менш за ўсё хвалюецца за будучае ісламскага света. Яго хвалюе куды прадаць трактары і БЕЛазы. І адкуль атрымаць нафту для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта натуральна і мы можам гэта зразумець. У мяне няма сумневаў, што ён бы рад быў прадаць 5 тысяч трактароў у Ізраіль, а не некуды ў арабскі свет, але, на жаль, у нас такога вялікага рынка для беларускіх трактароў не існуе”.
Тым не менш, па словах прадстаўніка МЗС Ізраіля, ў апошнія гады дыялог паміж нашымі краінамі наладжваецца. Хоць і пашкадаваў, што на ўзроўні культурніцкім і грамадзянскім гэта наладжванне ідзе значна хутчэй, чым на ўзроўні палітычным. І нагадаў, што афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні ў нас да гэтага часу не было.
12 кастрычніка 2010
Еўрарадыё
Зміцер Лукашук

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/417/2261
Текущая дата: 23.12.2024