Белорусский портал в Казахстане

Венесуэльская нафта



Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, свой першы груз вэнэсуэльскай нафты Беларусь атрымае пры канцы красавіка або на пачатку траўня.

Паводле крыніцаў агенцтва, 2 красавіка з Вэнэсуэлы ў адэскі порт ва Ўкраіне накіравалася судна з 80 тысячамі тон нафтавай сыравіны. З Адэсы паліва будзе дастаўлена чыгункай на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Паводле экспэртаў, шлях дастаўкі нафты ў Адэсу зойме прыкладна 20-30 дзён.

Раней вэнэсуэльскі лідэр Уга Чавес паабяцаў, што ягоная краіна ўжо ў траўні будзе штодня пастаўляць у Беларусь 80 000 барэляў нафты.

Радыё Свабода 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/420/403
Текущая дата: 23.12.2024