Белорусский портал в Казахстане

Цана на газ у Еўропе ўзнялася вышэй за $3000 за тысячу кубаметраў



Цана на газ у Еўропе падчас таргоў 22 жніўня перасягнула $3000 за тысячу кубаметраў упершыню з 8 сакавіка. Аб гэтым інфармуе лонданская біржа ICE.

Цана вераснёўскага ф`ючарса на еўрапейскім хабе TTF узнялася да $3024 за тысячу кубаметраў. Агульны рост кошту газу з пачатку дня складае 20 працэнтаў.

На рост кошту паліва ў першую чаргу ўплываюць паведамленні аб тым, што ў сувязі з рамонтам агрэгата з 31 жніўня будуць прыпынены пастаўкі па "Паўночным патоку". Адзначаецца, што пастаўкі газу будуць спынены на трое сутак.

22 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/43/66182
Текущая дата: 16.11.2024