26-га липеня ў час таргоў кошт газу ў Еўропе склаў больш за $1950 за 1 тыс. куб.м. Такія дадзеныя лонданскай біржы ICE.
Такое павышэнне адбылося ўпершыню з пачатку ліпеня, звязваюць яго з сітуацыяй вакол "Паўночнага патоку".
Адзначаецца, што цана жнівеньскага ф`ючарса на хабе TTF у Нідэрландах паднялася да $1965,6 за 1 тыс. куб.м. Цана блакітнага паліва з пачатку дня вырасла на больш як 5 працэнтаў, на дзень раней сумарны рост цаны газу ў Еўропе за дзень склаў 12 працэнтаў.
Рост цаны фіксуецца пасля таго, як "Газпрам" распаўсюдзіў інфармацыю аб часовым спыненні работы яшчэ адной турбіны. Гэта прывядзе да таго, што з 27 ліпеня прапампоўванне блакітнага паліва па "Паўночным патоку" знізіцца да 33 млн куб.м у суткі (цяпер прапампоўваецца 67 млн куб.м).
З чэрвеня газаправод "Паўночны паток", які праходзіць па дне Балтыйскага мора, і без таго быў задзейнічаны толькі на 40 працэнтаў (67 млн куб.м у суткі) з-за нясвоечасовага вяртання Канадай газавай турбіны Siemens пасля рамонтных работ па прычыне санкцый супраць РФ. Пазней Еўракамісія заявіла, што вяртанне турбіны не парушае санкцый ЕС супраць РФ, паколькі яны не дзейнічаюць на абсталяванне для транзіту газу.
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/46/65919
Текущая дата: 16.11.2024