Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі намалацілі 4 млн тон збожжа



Аб гэтым расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Днём, 10 жніўня, беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа", - паведамілі ў міністэрстве.

Паводле даных ранішняй аператыўнай інфармацыі, у рэспубліцы было намалочана 3836,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га. Аднак да сярэдзіны дня аграрыі перавысілі гэты рубеж.

У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджайнасць збожжа ў гэтым годзе значна вышэйшая: "У мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых складала 32 ц/га, што на 5 ц/га ніжэй за цяперашнія паказчыкі. Гэта дае магчымасць нам рабіць прагнозы на павелічэнне ўраджаю", - расказалі ў міністэрстве.

Сіноптыкі абяцаюць даволі спрыяльнае надвор`е для ўборкі збожжавых. Завяршыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць прыблізна з 20 па 25 жніўня.

10 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/46/66004
Текущая дата: 30.12.2024