Белорусский портал в Казахстане

Саўмін прадоўжыў ліцэнзаванне на вываз цукру на паўгода з 18 жніўня



У Беларусі прадаўжаецца тэрмін дзеяння ліцэнзавання на вываз цукру. Адпаведную пастанову падпісаў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.

Як удакладнілі ва ўрадзе, ліцэнзаванне на вываз белага цукру незалежна ад краіны паходжання прадаўжаецца на паўгода з 18 жніўня.

"Гэта дасць магчымасць урэгуляваць пытанне вывазу цукру, абумоўленага існуючым дыспарытэтам цэн на ўнутраным і знешнім рынках, а таксама забяспечыць гэтым прадуктам унутраны рынак", - падкрэслілі ў прэс-службе.

16 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/46/66069
Текущая дата: 30.12.2024