Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў і губернатарамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што год у сельскай гаспадарцы складваецца нядрэнна. «Год нядрэнны. І ў Расіі ўраджай, і Украіна яшчэ нешта збярэ. І ў нас, калі мы расхлябана сябе паводзіць не будзем, атрымаем збожжа столькі, колькі нам трэба для людзей і жывёл. Мы, вядома, вывозіць пшаніцу не будзем або якія-небудзь іншыя культуры. Хоць можам. Акрамя рапсу, лёну — тэхнічных культур. Бульбы, якой у нас хапае», — сказаў ён.
«Збожжавыя мы вывозіць не будзем. Трэба гэта ўсё перамалоць праз жывёлагадоўлю — атрымаць мяса, малако», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 5 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/47/65655
Текущая дата: 16.11.2024