Аб гэтым на прэс-канферэнцыі «Аб рабоце сістэмы спажывецкай кааперацыі ў Рэспубліцы Беларусь» расказаў старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Алег Мацкевіч.
Доля паставак у Расію ў экспарце Белкаапсаюза па выніках пяці месяцаў бягучага года склала 76 працэнтаў
«У цяперашніх эканамічных умовах мы праводзім пераарыентацыю таварных рынкаў у Расію і Кітай. Доля экспартных паставак у Расію па выніках пяці месяцаў бягучага года склала 76 працэнтаў. У студзені-маі мы павялічылі аб’ём паставак у Цвярскую вобласць у 3 разы, у Ленінградскую — у 4, Ліпецкую — у 11, а ў Белгарад — у 8 разоў», — расказаў Алег Мацкевіч.
«У Кітай за студзень-май мы паставілі футра норкі на $1,2 млн, але на працягу года плануем нарасціць гэту лічбу. Таксама развіваем новы напрамак і пачынаем рэалізацыю пладова-ягаднага віна. Да таго ж разам з Мінсельгасхарчам вядзём работу па акрэдытацыі ў Кітаі арганізацый Белкаапсаюза, зацікаўленых у экспартных пастаўках замарожаных дзікарослых чарніц і журавін», — заявіў кіраўнік Белкаапсаюза.
Звязда, 7 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/47/65687
Текущая дата: 16.11.2024