Белорусский портал в Казахстане

Больш за 1,1 тыс. шматдзетных сем`яў Гомельскай вобласці палепшылі жыллёвыя ўмовы ў І паўгоддзі



Аб гэтым паведамляе Telеgram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

У першым паўгоддзі 2022 года ў Гомельскай вобласці палепшылі жыллёвыя ўмовы 1128 шматдзетных сем`яў, гэта амаль 83 працэнты гадавога задання. Такія лічбы агучыў у дакладзе старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Сяргей Атрашкоў, 

З пачатку года накіраванні на паляпшэнне жыллёвых умоў у рэгіёне атрымала 801 шматдзетная сям`я.

Губернатар пацікавіўся планамернасцю ўводу жылля для шматдзетных па раёнах: ці не атрымліваецца так, што больш жылля ўводзяць у Гомелі і буйных райцэнтрах.

"Усё ў адпаведнасці з графікамі і патрэбнасцю. Напрыклад, у Гомельскім раёне ўвялі 100 кватэр, столькі ж - у пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС. Гэта і шматкватэрныя, і індывідуальныя дамы", - удакладніў Сяргей Атрашкоў.

"Мы нясём адказнасць за выкананне даручэння Прэзідэнта, дзе дакладна адзначана: шматдзетныя павінны атрымліваць жыллё на працягу года ад даты пастаноўкі на ўлік", - акцэнтаваў увагу Іван Крупко.

13 ліпеня 2022, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/47/65758
Текущая дата: 16.11.2024