Аб гэтым 22-га ліпеня паведаміў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка.
"Сапраўды, інфляцыя ў нас запавольваецца. Асабліва па харчовых таварах. Мы вельмі ўважліва сочым за гэтым, штодзень аналізуем абстаноўку. Пакуль мы не бачым ніякіх падстаў для таго, каб інфляцыя ў Беларусі разагналася далей. Мы не ізаляваны ад сусветнай эканомікі, і ўсе выдаткі, якія спароджаны бягучымі працэсамі, не могуць не адлюстроўвацца на цэнах і ў нашай краіне", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, у Турцыі інфляцыя цяпер складае амаль 80 працэнтаў. "Большую частку фруктаў, агародніны мы імпартуем з гэтай краіны. Адпаведна гэта не можа не перакладацца на цану тавараў", - дадаў прэм`ер-міністр.
"Кошт перавозак у той жа Еўрасаюз павялічыўся ў 5-6 разоў. Калі раней фура ў нямецкі або галандскі порт, адкуль мы забіраем тавар, каштавала 1-1,5 тыс.еўра, то цяпер даходзіць да 10 тыс. еўра. Зразумела, частка гэтых выдаткаў пераносіцца на цану тавараў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Урад прымае самыя строгія меры цэнавага адміністравання, адзначыў ён. Калі б іх не было, то сітуацыя з інфляцыяй была б іншая. "У нас усе сацыяльна значныя тавары вельмі строга кантралююцца. Пашыраны пералік нехарчовых тавараў, чаго раней наогул не было", - расказаў прэм`ер-міністр.
Нядаўна ўрад сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю прыняў праграму па стабілізацыі цэн. "Некаторыя мерапрыемствы праграмы ўжо рэалізуюцца. Мы разлічваем, што з яе дапамогай рост цэн застанецца пад кантролем", - паведаміў Раман Галоўчанка.
"Інфляцыя б`е рэкорды па ўсім свеце. У суседняй Літве яна перасягнула 20 працэнтаў, у Польшчы - 14-15 працэнтаў. Гістарычныя максімумы ў еўразоне, ЗША. Гэта аказвае ўплыў на рост цэн і на інфляцыю ў Беларусі. Але мы ўсімі магчымымі і даступнымі спосабамі трымаем цэны. Акрамя таго, трэба разумець, што затраты прадпрыемстваў таксама растуць, і калі, умоўна кажучы, наогул замарозіць цэны, гэта прывядзе да таго, што вытворцы пачнуць працаваць на страту. Я лічу, што меры, прынятыя ўрадам сумесна з Нацыянальным банкам, іншымі органамі, з`яўляюцца дастатковымі цяпер", - падкрэсліў кіраўнік урада.
22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/47/65891
Текущая дата: 31.12.2024