Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі расказаў, ад чаго залежыць харчовая бяспека краіны.
На нарадзе кіраўнік дзяржавы абазначыў шэраг пытанняў, на якія адказныя службовыя асобы, улады на месцах і дырэктары прадпрыемстваў павінны звярнуць асаблівую ўвагу: працоўныя кадры, забеспячэнне парадку і дысцыпліны, аказанне своечасовай дапамогі сельскім жыхарам.
"Уборка хлеба - справа ўсенародная. Як вы дакладваеце, плануецца прыцягненне амаль трох тысяч механізатараў, у тым ліку тысяча трыста камбайнераў. Задзейнічаныя на ўборачнай кампаніі павінны быць забяспечаны ўсім неабходным, але самае галоўнае - іх праца дастойна аплачана", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра парадак і дысцыпліну, Прэзідэнт падкрэсліў, што тут важна ўсё: абарона тэхнікі і палёў ад пажараў, забеспячэнне захаванасці намалочанага збожжа.
"Сіламі міліцыі трэба поўнасцю перакрыць усе магчымыя каналы крадзяжу паліва і збожжа на ўборцы. Забяспечыць захаванасць у час транспарціроўкі. Выключыць сітуацыі п`янства, дабівацца жалезнай дысцыпліны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Сіламі міліцыі трэба поўнасцю перакрыць усе магчымыя каналы крадзяжу паліва і збожжа на ўборцы. Забяспечыць захаванасць у час транспарціроўкі. Выключыць сітуацыі п`янства, дабівацца жалезнай дысцыпліны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на аказанне своечасовай дапамогі вяскоўцам: "На прыватных падворках 65 тысяч гектараў засеяна збожжавымі культурамі. А гэта прыкладна 200 тысяч тон збожжа ў агульнарэспубліканскі каравай. У першую чаргу дапамагчы пажылым і адзінокім, якім больш няма на каго спадзявацца. Камбінатам хлебапрадуктаў трэба пры неабходнасці зрабіць закупку лішкаў збожжа ў сялянскіх, фермерскіх гаспадарках і разлічыцца своечасова".
"Мэта нашай сённяшняй нарады - вырашыць усе пытанні, якія могуць быць. Памятайце, ад вашага арганізатарскага таленту, умення мабілізаваць людзей і строга спыняць парушэнні залежыць харчовая бяспека Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што сітуацыя з прадуктамі харчавання ў свеце няпростая, таму трэба рыхтавацца да горшага. "У свеце сітуацыя вельмі сур`ёзная. Небяспеку выклікае тое, што яна няпэўная. Мы не ведаем, што можа быць заўтра ці паслязаўтра. Таму па-вясковаму, па-сялянску мы павінны быць гатовы да горшага. Будзе лепш - і нам будзе нядрэнна", - падагульніў ён.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/47/65927
Текущая дата: 31.12.2024