Белорусский портал в Казахстане

Неабходна скарыстацца добрай кан`юнктурай цэн на прадукты харчавання на сусветным рынку і ў бліжэйшыя пару гадоў добра спрацаваць у сельскай гаспадарцы



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з работнікамі агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна.

"Для сельскай гаспадаркі настаў залаты век. Сітуацыя цяпер складваецца такая, што нам трэба кроў з носа гэты і наступны год спрацаваць добра ў сельскай гаспадарцы. Таму што ваша прадукцыя, асабліва за межамі краіны, каштуе вялікіх грошай. Цэны на прадукты харчавання падскочылі неймаверна. Таму трэба ўмець узяць тое, што мы павінны. Для сельскай гаспадаркі, адкрыта кажу, настаў такі залаты век. Колькі ён працягнецца, ніхто не ведае. Але я перакананы, што гэты і наступны гады будуць нашымі - тыя, хто займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю і вырабляе прадукты харчавання, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму як бы ні было цяжка, вы павінны ў гэтыя гады ўзяць свае грошы. Для таго, каб паправіць матэрыяльнае становішча, недзе з крэдытамі разлічыцца і далей спакойна працаваць".

Аляксандр Лукашэнка пахваліў агракамбінат "Юбілейны" за добрую працу: "Вы малайцы, працуеце нядрэнна. У нейкім сэнсе вы ўзор для Віцебскай вобласці, ды і для краіны па асобных пытаннях. У тым плане, як трэба выбудоўваць гаспадарку. Пасевы добрыя, заўваг амаль няма".

Прэзідэнт адзначыў перавагі работы ў сельскай гаспадарцы, што і сам у свой час адчуў на пасадзе кіраўніка гаспадаркі. "Усё жывое, і бачыш вынік сваёй працы", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым ён параіў, каб па магчымасці і дзеці работнікаў агракамбіната звязвалі сваю будучыню з сельскай гаспадаркай. Тым больш для перспектыўных дзяцей з сельскай мясцовасці ёсць магчымасць мэтавага набору ў ВНУ, а спецыяльнасці ў сферы АПК цяпер вельмі запатрабаваны. "Так, тут несалодка, тут заўсёды цяжка, але тут цікава. Я ўпэўнены", - заўважыў беларускі лідар.

"Вам яшчэ раз дзякуй за тое, што вы рызыкнулі працаваць у сельскай гаспадарцы і працуеце. Ведаю, што ўсё складваецца не зусім проста. Але ваша гаспадарка нядрэнная. У вас у руках усё для таго, каб жыць нармальна", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

21 чэрвеня 2022, Аршанскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/48/65519
Текущая дата: 16.11.2024