Назіраем бум продажаў ільнянога адзення, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.
«Цяпер устанавілася досыць гарачае надвор’е і ўсіх пацягнула за льняным адзеннем, ільнянымі камплектамі, касцюмамі. Нейкі бум такі назіраем за апошнія некалькі тыдняў», — распавяла Таццяна Лугіна.
Паводле яе слоў, на рынку прадстаўлена вялікая каляровая палітра вырабаў з лёну. «Гэта адзін з нашых моцных бакоў, што за апошнія гады мы навучыліся, першае, за кошт тэхналагічных прыёмаў змякчыць лён. Ну і, безумоўна, колеравая палітра. Тэхнолагі, каларысты ў тэхналагічныя ланцужкі дадалі ўсе расфарбоўкі лёну. Мы неяк прывыклі, што раней гэта была пастэльная гама. Сёння мы бачым і радуемся, што лён прадстаўлены яркімі, сучаснымі тэндэнцыямі гэтага сезону: жоўтыя, лімонныя, аранжавыя, зялёныя, колеру фуксія», — дадала старшыня «Беллегпрама».
Звязда, 3 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/48/65617
Текущая дата: 16.11.2024