Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу па выніках работы беларускай экспазіцыі на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran Agrofood.
Беларуская экспазіцыя ўключала навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук, БДТУ, БДУ, БНТУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Яна выклікала вялікі інтарэс з боку наведвальнікаў выстаўкі і дзелавых колаў Ірана.
За час выстаўкі падпісана 25 двухбаковых дакументаў у сферы навукі і адукацыі, якія фіксуюць дамоўленасці з іранскімі даследчымі цэнтрамі і ўстановамі адукацыі аб сумесных навуковых даследаваннях і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У дакументах таксама акрэслены намеры па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі харчовых прадуктаў, у сферы дыстрыбуцыі ветэрынарных прэпаратаў, распрацоўцы біяпестыцыдаў, рэалізацыі біялагічных прэпаратаў і па стварэнні кіруючага цэнтра біятэхналогій.
Удзельнікі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі таксама правялі прэзентацыю сваіх тавараў і паслуг у Гандлёва-прамысловай палаце Ірана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў іранскіх кампаній. Пасля прэзентацыі прайшлі двухбаковыя перагаворы.
21 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
21 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/49/65515
Текущая дата: 16.11.2024