Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у бягучым годзе пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ па праграме механізацыі фермерскіх гаспадарак



Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Ігар Маршалаў.

Як падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі, адносіны Беларусі і Зімбабвэ развіваюцца вельмі дынамічна. Бакі рэалізуюць трэцюю фазу механізацыі фермерскіх гаспадарак. "У бягучым годзе пачынаем пастаўляць трактарную тэхніку, камбайны", - сказаў ён.
Патэнцыял супрацоўніцтва паміж краінамі Ігар Маршалаў лічыць вельмі вялікім. "У 1980-я гады Зімбабвэ называлі жытніцай Афрыкі. Ім сапраўды патрэбна вялікая колькасць трактароў, камбайнаў. У гэтым годзе яна адна з дзвюх краін Афрыкі, якая забяспечыла сябе пшаніцай, таму ёсць куды развівацца. Мы з задавальненнем будзем аказваць дапамогу Зімбабвэ", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, у рамках пачатай у 2020 годзе праграмы па механізацыі ў фермерскія гаспадаркі Зімбабвэ беларускі бок паставіў больш за 1,8 тыс. трактароў і каля 80 збожжаўборачных камбайнаў. Гэта тэхніка дапамагла забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Трэцяй фазай праграмы прадугледжана пастаўка сельгастэхнікі на суму звыш $66 млн - больш за 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі і 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў.

21 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/5/72778
Текущая дата: 17.05.2024