Белорусский портал в Казахстане

Эканамічныя фэйкі – інструмент нядобрасумленнай канкурэнцыі



Такое меркаванне выказаў эканаміст, выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, магістр палітычных навук Віктар Саевіч.

Эксперт паразважаў пра эканамічныя фэйкі, іх мэты і ўплыў на дзелавую рэпутацыю. На яго думку, падобныя фэйкі дзейнічаюць на двух узроўнях — эканамічным і грамадска-палітычным.

Віктар Саевіч адзначыў, што беларуская прадукцыя ў самых розных галінах — ад харчовай прамысловасці да машынабудавання — славіцца сваёй высокай якасцю.

«У нас жорсткая сістэма кантролю якасці. Вядома, мы складаем канкурэнцыю некаторым нядобрасумленным вытворцам, якія спрабуюць за кошт больш нізкай якасці прадаваць за больш нізкую цану. У нас невялікая краіна, але нягледзячы на абмежаванасць прыродных, чалавечых і фінансавых рэсурсаў, мы пабудавалі выдатную сацыяльна-эканамічную мадэль, якая грунтуецца на савецкай. Яна мадэрнізаваная ў духу часу, але захоўвае ўсё лепшае савецкае, у тым ліку высокія стандарты. І ўсе бачаць, што маленькая рэспубліка вельмі эфектыўная. Не ўсім гэта падабаецца. І тады пачынаюць казаць, што ў Беларусі нібыта няякасны тавар, каб трохі перавесці стрэлкі», — лічыць эксперт.

У якасці прыкладу ён прывёў нядаўнюю сітуацыю з ААТ «ККХ «БКМ». Як паведамлялася, шэраг інфармацыйных рэсурсаў распаўсюдзілі ў Інтэрнэце недакладную інфармацыю аб дачыненні прадпрыемства да ДТЗ з трамваямі ў расійскім горадзе Кемераве. У прыватнасці, распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што прычынай сутыкнення стала адмова тармазоў у трамвая, які быў выраблены ААТ «ККХ «БКМ».

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці. У дадзенай сітуацыі лічым неабходным патлумачыць, што прадпрыемства раней пастаўляла ў гэты рэгіён выключна кузавы, што ніяк не магло справакаваць ДТЗ», — распавялі ў прэс-службе прадпрыемства.

Звязда, 9 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/5/74393
Текущая дата: 15.11.2024