Белорусский портал в Казахстане

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па відэасувязі прыме ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме, які пройдзе 26 траўня ў Бішкеку



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

«Форум стане пляцоўкай прамога ўзаемадзеяння па найбольш актуальных пытаннях развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС, зялёнай энергетыкі, а таксама ўмацавання міжрэгіянальных сувязей і фармавання кааперацыйнага супрацоўніцтва», — адзначылі ў прэс-службе.

Дзелавая праграма форуму складаецца з шасці панэльных дыскусій, якія прадугледжваюць абмеркаванне перспектыў стратэгічнага развіцця еўразійскай інтэграцыі, магчымасцей для эканамічнай стабільнасці дзяржаў ЕАЭС, пытанняў у сферы прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, энергетычнай, транспартнай інфраструктуры, лічбавага парадку дня, а таксама новых напрамкаў узаемадзеяння ў саюзе.

Форум адкрые панэльная дыскусія «Перспектывы стратэгічнага развіцця еўразійскай інтэграцыі ў эпоху глабальных змяненняў», спікерамі якой стануць члены Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі — намеснікі кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС. З беларускага боку выступіць віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.

Плануецца, што ў мерапрыемствах форуму паўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, навукі і бізнесу краін ЕАЭС.

Звязда, 25 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/51/65127
Текущая дата: 16.11.2024