Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі Чачэрскага раёна.
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу, што санкцыйны націск вымушае шукаць новыя магчымасці. "Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Гэта магчымасці. Усё, што мы вырабляем, сёння запатрабавана на нашым асноўным рынку - у Расіі, у Кітаі і іншых краінах", - канстатаваў беларускі лідар.
На прыкладзе Гомельскай вобласці Прэзідэнт растлумачыў, як можна пераадольваць санкцыі. Рэгіён багаты на лясы, а драўніна цяпер карыстаецца вялікім попытам. "Давайце навучымся прадаваць наша багацце і больш перапрацоўваць, - сказаў ён. - І мы зоймем сваіх людзей, і яны будуць атрымліваць добрую заработную плату".
Або іншы прыклад ад кіраўніка дзяржавы, са сферы машынабудавання: "Нашы трактары, аўтамабілі, камбайны - расіяне (учора губернатар Варонежскай вобласці прыязджаў) у чарзе стаяць: дайце нам гэту тэхніку. Яны плацяць добрыя грошы. Я гавару: "Давайце нам рублі, але газ і нафту мы ў вас таксама будзем купляць не за долары, а за рублі". Яны згадзіліся. Што нам яшчэ трэба?"
"Рынак адкрыты. Трэба проста варушыцца, не плакацца "санкцыі, санкцыі". Так, санкцыі. Трэба недзе паварушвацца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што Беларусі заўсёды было няпроста, узнікалі цяжкасці, якія даводзілася пераадольваць. І ў гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС было не лягчэй, чым цяпер. "Нам што, лягчэй было некалі? Не. Але мы знаходзілі шляхі. Нам закрывалі дарогу адну - мы ішлі на іншую. Так будзе заўсёды. Не будзе санкцый - будзе канкурэнцыя", - адзначыў Прэзідэнт.
"А цяпер яны рукі паціраюць: вось, Расія ўварвалася ва Украіну, цяпер Расію паставім на калені, а следам і Беларусь. Не атрымаецца. Не атрымаецца паставіць Расію і Беларусь на калені з такім узроўнем інтэлекту, узроўнем адукацыі, тэхналагічным узроўнем і з такімі рэсурсамі. Трэба проста забыць аб тым, што ў нас санкцыі", - падкрэсліў беларускі лідар.
29 красавіка 2022, Чачэрск
БЕЛТА
29 красавіка 2022, Чачэрск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/53/64745
Текущая дата: 16.11.2024