Беларускі рубель адправіў у накаўт і долар, і еўра, адкінуўшы іх на новыя мінімумы. Пры гэтым расійскі рубель рэзка падаражэў і зноў абнавіў абсалютны максімум.
Кошт кошыка валют падскочыў на 0,49 %. За папярэднія 15 гандлёвых сесій беларускі рубель да кошыка валют ні разу не таннеў.
Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара (па стане на 5 мая) паваліўся на 0,0592 BYN да 2,5473 BYN/USD да мінімуму за 127 дзён. Долар адкінула да узроўняў канца снежня мінулага года. Сёння ён таннее ўжо 12-ы раз за апошнія 13 таргоў. За гэты час амерыканскі «бакс» страціў больш за 30 капеек.
Курс еўра абваліўся на 0,0433 BYN да 2,7 BYN / EUR і апынуўся на мінімуме за 674 дня. Апошні раз яшчэ ніжэй еўра апускаўся 1 год і 10 месяцаў таму. Еўра ляціць уніз без прыпынку ўжо 13-ы дзень запар. Яго кошт паваліўся за гэты час на 40 капеек. За апошнія 31 дзень таргоў еўра падаражэў усяго двойчы, а вось яго сумарныя страты за гэты час склалі больш за 90 капеек.
Курс расійскага рубля ірвануў уверх адразу на 0,1111 BYN да 3,8417 BYN / 100 RUB і ўжо чацвёрты раз запар абнавіў гістарычны максімум.
Сяргей Куркач
Звязда, 5 траўня 2022
Звязда, 5 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/53/64778
Текущая дата: 16.11.2024