Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.
У Мінпраме 6 красавіка прайшла сустрэча міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Бакі абмеркавалі бягучы стан спраў у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя напрамкі ў гэтай сферы. У прыватнасці, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць і гатоўнасць да рэалізацыі ў поўным аб`ёме як бягучых праектаў, так і ў развіцці новых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва.
Пётр Пархомчык выказаў упэўненасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма рэспублікамі, а таксама пацвердзіў гатоўнасць наведаць Казахстан.
6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/55/64440
Текущая дата: 17.11.2024